Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Намеснікі старшыні // Намеснік старшыні райвыканкама - Сарокаў Сяргей Вітальевіч

Намеснік старшыні райвыканкама - Сарокаў Сяргей Вітальевіч

Намеснік старшыні райвыканкама

Сарокаў Сяргей Вітальевіч

 


Тэлефон (+375 1646) 6 82 11


ажыццяўляе кіраўніцтва сацыяльна-культурным комплексам, інфармацыйнай і ідэалагічнай работай;

ажыццяўляе дзяржаўную палітыку ў галіне працы, садзейнічання занятасці насельніцтва, сацыяльнай абароны, альтэрнатыўнай службы, развіцця турызму, дэмаграфічнай бяспекі;

арганізуе работу з кіруючымі кадрамі, рэзервам кадраў і з насельніцтвам;

удзельнічае ў распрацоўцы і суправаджэнні (карэкціроўцы) мабілізацыйнага плана.


Курыруе пытанні:


 

  • аховы здароўя;
  • адукацыі;
  • культуры і мастацтва;
  • фізічнай культуры, спорту і турызму;
  • інфармацыйнай дзейнасці і сродкаў масавай інфармацыі;
  • маладзёжнай палітыкі;
  • падрыхтоўкі моладзі да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь;
  • рэлігійных арганізацый;
  • палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў, фондаў і прафсаюзаў;
  • каардынацыі ўзаемадзеяння з прафсаюзнымі арганізацыямі;
  • сямейнай і гендэрнай палітыкі;
  • аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння;
  • летняга адпачынку дзяцей;
  • рэалізацыі праграм міжнароднай гуманітарнай дапамогі;
  • арганізацыі работы і ўзаемадзеяння з суб'ектамі прафілактыкі і грамадскімі фарміраваннямі па забеспячэнні прафілактыкі правапарушэнняў;
  • работы добраахвотных дружын;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
  • выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» у курыруемых арганізацыях;
  • выканання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.

Ажыццяўляе каардынацыю  дзейнасці:


 

  1. установы аховы здароўя «Ганцавіцкая цэнтральная раённая бальніца»;
  2. філіяла дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій»;
  3. Ганцавіцкай цэнтральнай раённай аптэкі № 83 Брэсцкага гандлёва-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Фармацыя»;
  4. дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва»;
  5. установы адукацыі «Ганцавіцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці»;
  6. установы «Рэдакцыя ганцавіцкай раённай газеты «Савецкае Палессе»;
  7. дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Здароўе-7»;
  8. вучэбна-спартыўнай установы «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Ганцавіцкага райвыканкама;
  9. дзяржаўнай установы «Цэнтр забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ганцавіцкага раёна»;
  10. дзяржаўнай установы адукацыі «Ганцавіцкая дзіцячая школа мастацтваў».

Узначальвае:


 

  • раённы каардынацыйны савет па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем’ях»;
  • Ганцавіцкі раённы каардынацыйны савет грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый;
  • камісію па справах непаўналетніх райвыканкама;
  • раённую прызыўную камісію;
  • раённую камісію па забеспячэнні кантролю за арганізацыяй належнага і якаснага харчавання дзяцей ва ўстановах адукацыі;
  • каардынацыйны савет па прафілактыцы венерычных хвароб і СНІДу;
  • раённую камісію па ўвекавечанні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў;
  • раённую камісію па аказанні адраснай сацыяльнай дапамогі;
  • раённы каардынацыйны Савет па прафілактыцы і барацьбе з туберкулёзам;
  • раённую камісію садзейнічання кантролю за выкананнем заканадаўства аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях;
  • раённы каардынацыйны савет па рабоце з моладдзю;
  • камісію па кантролю за выкарыстаннем гуманітарнай дапамогі;
  • наглядальную камісію райвыканкама;
  • іншыя камісіі, саветы, рабочыя групы па курыруемых галінах, якія створаны райвыканкамам.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:


Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18 «Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у неблаганадзейных сем'ях";

Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 жніўня 2015 г. № 5 "Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе»;

Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва».


Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.


Ажыццяўленне кіраўніцтва дзейнасцю:


 

  • аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама;
  • аддзела па адукацыі райвыканкама;
  • упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў сацыяльнай абароны);
  • аддзела запісу актаў грамадзянскага стану райвыканкама;
  • галоўнага спецыяліста райвыканкама (па пытаннях спорту і турызму).  

 

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі