Кіраўнік спраў райвыканкама
Карніенка Галіна Міхайлаўна
Тэлефон (+ 375 1646) 6 91 90
ажыццяўляе кіраванне адміністрацыйна-гаспадарчай дзейнасцю райвыканкама;
удзельнічае ў распрацоўцы і суправаджэнні (карэкціроўцы) мабілізацыйнага плана.
Курыруе пытанні:
- кантролю за распрацоўкай і выканання штогадовага плана работы райвыканкама;
- каардынацыі работы аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, сельскіх выканаўчых камітэтаў па выкананні Рэгламенту работы райвыканкама і Правілаў унутранага працоўнага распарадку;
- кантролю выканання дакументаў і справаводства;
- кантролю за выкананнем рашэнняў райвыканкама, распараджэнняў і даручэнняў старшыні райвыканкама;
- арганізацыйна-гаспадарчага забеспячэння, прыёму дэлегацый (замежных, урадавых і іншых органаў дзяржаўнай улады і кіравання);
- транспартнага абслугоўвання райвыканкама;
- утрымання і аховы будынкаў райвыканкама;
- забеспячэння жыллёва-бытавых умоў кіраўніцтва райвыканкама, кіруючых кадраў раёна;
- падрыхтоўкі, правядзення апаратных нарад райвыканкама, у тым ліку выязных, афармленне адпаведных дакументаў;
- падрыхтоўкі, правядзення пасяджэнняў райвыканкама, у тым ліку выязных;
- афармлення матэрыялаў райвыканкама, кантролю за давядзеннем рашэнняў райвыканкама да выканаўцаў;
- арганізацыі прыёму грамадзян, работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме,
- функцыянавання службы «адно акно» у райвыканкаме;
- работы дзяржаўнай установы «Ганцавіцкі раённы архіў»;
- работы натарыяльнай канторы Ганцавіцкага раёна.
Узначальвае:
- камісію па прызначэнні дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, і дапамог па часовай непрацаздольнасці;
- камісію па прыёму сувеніраў, кошт якіх перавышае пяць базавых велічынь, атрыманых дзяржаўнымі служачымі пры правядзенні пратакольных і іншых афіцыйных мерапрыемстваў;
- экспертную камісію;
- адміністрацыйную камісію райвыканкама;
- іншыя камісіі, саветы, рабочыя групы па курыруючых галінах, якія створаны райвыканкамам.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
- службы «адно акно» райвыканкама;
- юрыдычнага сектара райвыканкама;
- аддзялення справаводства і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння райвыканкама;
- групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама.