Галоўная //
КІРАЎНІЦТВА //
Намеснікі старшыні //
Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама - Ваўчок Павел Віктаравіч
Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама - Ваўчок Павел Віктаравіч
Першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама
Ваўчок Павел Віктаравіч
Тэлефон (+375 1646) 6 19 40
Прыёмная (+375 1646) 6 16 35
Факс (+375 1646) 6 21 68
ажыццяўляе кіраўніцтва аграпрамысловым комплексам, вытворчасцю і перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі;
арганізуе мерапрыемствы па распрацоўцы, карэкціроўцы і выкананні мабілізацыйнага плана.
Курыруе пытанні:
- забеспячэння насельніцтва харчаваннем;
- паставак сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны для рэспубліканскіх дзяржаўных патрэб;
- дзейнасці сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна ўсіх форм уласнасці, арганізацый, якія забяспечваюць тэхнічнае абслугоўванне аграпрамысловага комплексу;
- развіцця і фінансавага аздараўлення арганізацый аграпрамысловага комплексу;
- дзейнасці сялянскіх (фермерскіх) гаспадарак, садаводчых таварыстваў;
- выкарыстання зямельных рэсурсаў;
- аховы навакольнага асяроддзя;
- гідраметэаралогіі;
- падрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі кадраў сельскагаспадарчых арганізацый;
- узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў;
- прадастаўлення ў арэнду ўчасткаў ляснога фонду;
- развіцця асабістых падсобных гаспадарак;
- рэфармавання арганізацый аграпрамысловага комплексу і іх ліквідацыі;
- своечасовай выплаты заработнай платы па курыруемых галінах;
- выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна па курыруемых галінах;
- выканання патрабаванняў Дырэктыў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны», ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» у курыруемых арганізацыях;
- выканання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.
Ажыцяўляе каардынацыю дзейнасці:
- адкрытага акцыянернага таварыства «Ганцавіцкі райаграсэрвіс»;
- дзяржаўнага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Ганцавіцкае ПМС»;
- адкрытага акцыянернага таварыства «Рыбгас «Лактышы»;
- дзяржаўнай установы «Брэстаблгідрамед» метэаралагічная станцыя Ганцавічы;
- установы «Ганцавіцкая раённая арганізацыйная структура рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў»;
- Ганцавіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя;
- установы «Ганцавіцкая раённая ветэрынарная станцыя»;
- рэспубліканскага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Брэстплемпрадпрыемства» Племянная станцыя па Ганцавіцкаму раёну;
- Ганцавіцкай раённай дзяржаўнай інспекцыі па насенняводсту, каранціну і ахове раслін;
- аграхімаддзела камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Брэсцкая абласная праектна-пошукавая станцыя хімізацыі».
Узначальвае:
- камісію па выбары зямельных участкаў;
- раённую камісію для арганізацыі работы па папярэджанню знішчэння або пашкоджання паляўнічымі жывёламі сельскагаспадарчых і (або) лясных культур;
- іншыя камісіі, саветы, рабочыя групы па курыруемых галінах, якія створаны райвыканкамам.
Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:
- Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 сакавiка 2019 г. № 6 «Аб развіцці сяла і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны».
Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.
Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:
- упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама;
- аддзела землеўпарадкавання райвыканкама