Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт
burger
Галоўная // КІРАЎНІЦТВА // Намеснікі старшыні // Намеснік старшыні райвыканкама - Бараноўская Алёна Юр'еўна

Намеснік старшыні райвыканкама - Бараноўская Алёна Юр'еўна

Намеснік старшыні райвыканкама

Бараноўская Алёна Юр'еўна


Тэлефон (+375 1646) 6 88 41

аналізуе, распрацоўвае і ўкараняе агульную стратэгію сацыяльна-эканамічнага развіцця Ганцавіцкага раёна;

каардынуе работу структурных падраздзяленняў райвыканкама ў частцы эканамічнага развіцця Ганцавіцкага раёна;

удзельнічае ў распрацоўцы і суправаджэнні (карэкціроўцы) мабілізацыйнага плана.


Курыруе пытанні:


 

  • эканомікі, цэнаўтварэння, маёмасных адносін, безнаяўных разлікаў, статыстыкі і аналізу;
  • прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай дзенасці;
  • занятасці насельніцтва;
  • працы і заработнай платы;
  • абароны правоў спажыўцоў;
  • узаемадзеяння з галіновымі прафсаюзамі;
  • работы прадпрыемстваў прамысловасці, якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі прамысловасці;
  • рэфармавання дзяржаўных прадпрыемстваў (арганізацый) і прадпрыемстваў з доляй дзяржавы;
  • знешнеэканамічных і рэгіянальных сувязей;
  • гандлю і сферы паслуг прадпрыемстваў і арганізацый усіх формаў уласнасці;
  • страхавой дзейнасці, дзяржаўных знакаў і каштоўных папер;
  • матэрыяльна-тэхнічных і другасных рэсурсаў;
  • энергазберажэння;
  • кантролю за выкананнем цэн і тарыфаў;
  • збору другасных матэрыяльных рэсурсаў;
  • прадпрыемстваў недзяржаўнай формы ўласнасці;
  • грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў і наймальнікаў;
  • узаемадзеяння з банкамі ў частцы крэдытавання прамысловых прадпрыемстваў і інвестыцыйных праектаў;
  • выканання сацыяльных стандартаў па абслугоўванню насельніцтва раёна;
  • прадастаўлення ў арэнду участкаў ляснога фонду для нарыхтоўкі драўніны дрэваапрацоўчым арганізацыям Рэспублікі Беларусь, якія рэалізуюць найважнейшыя інвестыцыйныя праекты;
  • размеркавання фондаў драўніны для фізічных асоб на рамонт жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, будаўніцтва і рэканструкцыю жылля;
  • рэгулявання дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў;
  • цыфравой эканомікі;
  • своечасовай выплаты заработнай платы работнікам па курыруемых галінах;
  • выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 "Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» у курыруемых арганізацыях;
  • выканання заканадаўства ў сферы бяспекі (у тым ліку пажарнай і прамысловай) у падведамных арганізацыях.

Ажыццяўляе каардынацыю дзейнасці:

 

  1. прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Ганцавіцкаму раёну;
  2. Ганцавіцкага раённага аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;
  3. Ганцавіцкага раённага спажывецкага таварыства;
  4. упраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Ганцавіцкаму раёну  інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Баранавіцкаму раёну;
  5. раённага аддзела статыстыкі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці;
  6. дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Ганцавіцкі лясгас»;
  7. філіяла адкрытага акцыянернага таварыства «Берасцейскі пекар» Ганцавіцкі хлебазавод.

Узначальвае:

 

  • камісію па абароне правоў спажыўцоў;
  • узгадняльную камісію паміж наймальнікамі, прафсаюзамі і прадпрымальнікамі;
  • раённую камісію па правядзенні аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў;
  • раённую камісію па кантролі за эканомным і рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў;
  • камісію па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію;
  • рабочую групу па ўкараненні дзяржаўных сацыяльных стандартаў па абслугоўванні насельніцтва;
  • раённую камісію па папярэджанні эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва);
  • раённую камісію па правядзенні індэксацыі імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё»;
  • раённую камісію па правядзенні конкурсаў, аўкцыёнаў па продажы аб'ектаў раённай камунальнай уласнасці;
  • раённую камісію па ўключэнні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маёмасці;
  • раённую камісію па развіцці камерцыйных арганізацый;
  • раённую камісію па праблеме неплацяжоў і ўдасканальванні разлікаў;
  • раённую камісію для правядзення праверкі ведаў па пытаннях аховы працы;
  • раённую камісію па ахове працы;
  • іншыя камісіі, саветы, рабочыя групы па курыруемых галінах, якія створаны райвыканкамам.

Ажыццяўляе агульны кантроль за выкананнем патрабаванняў:


 

  1. Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці»;
  2. Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва»;
  3. Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці цыфравой эканомікі»;
  4. Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 "Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны»;
  5. Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 3 "Аб прыярытэтных кірунках ўмацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы»;
  6. Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2010 г. № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва выканання дзяржаўных праграм па курыруемых галінах.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:


аддзела эканомікі райвыканкама;

упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама (у частцы пытанняў удасканалення сістэмы аплаты працы і ўзмацнення матывацыі працы ў галінах эканомікі, удасканалення нарміравання працы і выкарыстання працоўных рэсурсаў, экспертызы, аховы працы і тэхнікі бяспекі, працоўных адносін, занятасці насельніцтва).

 


ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі