Электронныя звароты ў
Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт падаюцца і разглядаюцца ў адпаведнасці з
патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300-З ”Аб зваротах
грамадзян і юрыдычных асоб“.
Грамадзяне, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, іх прадстаўнікі,
прадстаўнікі юрыдычных асоб рэалізуюць права на падачу электронных зваротаў
толькі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную
сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.
Дадзеная сістэма прызначана для падачы ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя
арганізацыі электронных зваротаў і атрымання адказаў (паведамленняў) на іх.
Доступ да сістэмы ўліку і апрацоўкі зваротаў забяспечваецца праз сайт у
глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт па адрасе https://обращения.бел.