Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Навіны

Пытанні бяспекі

27/11/2024 08:11
 

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі людзей ад розных надзвычайных сітуацый, намеснікам начальніка Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандрам Брашаўцом сумесна з зацікаўленымі службамі і ведамствамі быў праведзены сельскі сход грамадзян у аг.Чудзін.


Работнікам МНС былі закрануты важныя і надзённыя тэмы: статыстыка пажараў і гібелі людзей на іх, асноўныя прычыны іх узнікнення, правілы бяспекі ў побыце, алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару. У рамках рэспубліканскай акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!», асобная ўвага была ўдзелена праблеме курэння ў ложку.


Паважаныя грамадзяне, не паліце ў ложку, не пакідайце без нагляду уключаныя электрапрыборы і топящиеся печы, забараняецца сушыць і складаваць на печах, размяшчаць блізка ад топачных адтулін паліва, адзенне, іншыя гаручыя рэчывы і матэрыялы.