Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // АДНО АКНО // Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

Правы і абавязкі зацікаўленых асоб пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ АСОБ ПРЫ АЖЫЦЦЯЎЛЕННІ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР


Правы і абавязкі зацікаўленых і трэціх асоб пры ажыцьцяўленьні адміністрацыйных працэдур


Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28 кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"


Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб


Зацікаўленыя асобы маюць права:

  • звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
  • бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур;
  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;
  • прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі;
  • знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах., камерцыйнай ці іншай ахоўнай законам таямніцы;
  • атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
  • адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб


Зацікаўленыя асобы абавязаны:

  • ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;
  • прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або) звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, указаныя ў абзацах другім–сёмым часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку запатрабавання такіх дакументаў;
  • уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;
  • своечасова інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 111. Правы і абавязкі трэціх асоб


1. Трэція асобы маюць права:

  • атрымліваць ад упаўнаважаных органаў растлумачэнне сваіх правоў і абавязкаў;знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі,калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай тайне, якая ахоўваецца законам;
  • адклікаць сваю згоду (у тым ліку выяўленую шляхам прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
  • абскарджваць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
  • адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
  • ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы абавязаны:

  • ветліва адносіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных або абразлівых слоў або выразаў у адносінах да такіх работнікаў;выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.