У Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.Ф. Праскурава дзейнічае выстава «Беларусі мірны шлях».
Галоўныя раздзелы выставы прысвечаны яскравым падзеям 2024 года: адзін з іх — Году якасці, другі — 85-годдзю Брэсцскай вобласці і трэці — 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Літаратура, прадстаўленая на выставе, раскрывае сучаснае, эканамічнае і сацыяльнае развіццё нашай краіны і Брэсцскага рэгіёна, знаёміць чытача з ваеннай гісторыяй нашага краю і Беларусі.
Бібліятэкары запрашаюць пазнаёміцца з выданнямі, якія будуць карысны шырокаму колу наведвальнікаў.
Фота з архіва Ганцавіцкай ЦРБ імя В.Ф. Праскурава