Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Поздравление от руководства района с Днем Конституции

15/03/2023 08:00

 

Паважаныя жыхары раёна!

 

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Канстытуцыі – адным з асноўных дзяржаўных святаў Беларусі.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь замацоўвае дзяржаўны суверэнітэт Беларусі, дэмакратычныя прынцыпы грамадскага парадку і ўлады, вызначае вектар далейшага развіцця краіны, з’яўляецца арыенцірам для правядзення паспяховых сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў.

Канстытуцыйныя нормы надзейна сцвярджаюцца ў паўсядзённым жыцці беларускіх грамадзян. Абапіраючыся на палажэнні Асноўнага Закона, мы імкнёмся ўмацаваць мір і згоду ў грамадстве, стварыць неабходныя ўмовы для рэалізацыі творчага патэнцыялу асобы, забяспечыць дабрабыт кожнага чалавека.

Упэўнены, што мудрасць і справядлівасць, заключаныя ў радках Канстытуцыі, будуць надзейнай апорай у нашых сумесных стваральных справах на карысць малой радзімы.

У гэты дзень прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны. Няхай светлае свята прынясе ў нашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

         

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Полезные ссылки