Тып экскурсіі: літаратурная, гісторыка-біяграфічная
Від экскурсіі: аўтобусная
Адлегласць: 50 км
Працягласць экскурсіі: 4 гадзіны
Маршрут: г. Ганцавічы –в. Люсіна – воз. Дубаўское
Тэлефон для даведак: (801646) 24471
Памятаеце гэтыя радкі з уступу да “Сымона-музыкі”? Менавіта роднай зямлі, барам, казкам ды песням удзячны пясняр за той цудоўны скарб, што выспеў у яго душы, які сам аддае людзям “як доўг, як дар”. Пясняр – своеасаблівы пасрэднік паміж прыродай і народам, паміж мінуўшчынай і будучыняй. Ён – павадыр, які бачыў шлях да лепшай долі, да “новае зямлі”.
Такі Якуб Колас. На зямлі ёсць мясціны, якія абавязкова, хоць аднойчы ў жыцці, мусіць наведаць свядомы беларус. Мы запрашаем нашых турыстаў туды, “дзе льецца Цна”, не толькі дзеля таго, каб глыбей зразумець творчасць Я. Коласа. Мы клічам вас у цудоўны куток Ганцаўшчыны в. Люсіна , каб з дапамогай Коласа, поруч з яго талентам навучыцца самім адчуваць прыгажосць і гармонію краявідаў, у прадметах побыту вяскоўцаў, іх звычаях, адзенні, песнях.
Коласавы творы, іх танальнасць нібы чароўны ключ, якім кожны можа адамкнуць для сябе скарбніцу – душу роднай зямлі, роднага народа. У час падарожжа паглядзіце на родны кут Коласавымі вачыма, звярніцеся да яго Коласавымі словамі, прыслухайцеся да яго Коласавым вухам, адчуйце яго Коласавым сэрцам – і адбудзецца цуд!