Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Публикации в СМИ

На службе бізнэсу

16/02/2017 09:24

Злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах — адно з самых распаўсюджаных злачынстваў карупцыйнай накіраванасці. І менавіта на шлях злоўжывання службовым становіўшчам у асабістых інтарэсах у свой час стаў цяпер ужо былы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзяніс Фесюк. На яго ўскладаліся разнастайныя арганізацыйна-распарадчыя і адміністрацыйна-гаспадарчыя абавязкі, у тым ліку і работа па аказанні платных паслуг як насельніцтву так і юрыдычным асобам. Дарэчы, яны даволі запатрабаваны. Але замест таго, каб развіваць гэтую дзейнасць РАНС, ён заснаваў прыватную арганізацыю “ПажМантажСэрвіс”, якая і пачала аказваць аналагічныя паслугі. Прычым, каб схаваць факт незаконнага ўдзелу ў прадпрымальніцкай дзейнасці, арганізаваў рэгістрацыю ў якасці адзінага заснавальніка і дырэктара дадзенага прадпрыемства свайго блізкага сваяка, які ў далейшым ніякіх адносін да кіравання арганізацыі не меў. Вось тут і пачынаецца самае цікавае.

Штогод у адпаведнасці з рашэннем райвыканкама на тэрыторыі раёна прадугледжваецца аказанне адраснай дапамогі з бюджэту пэўным катэгорыям грамадзян па рамонце, замене пячнога ацяплення і электраправодкі. І Дзяніс Фесюк не знаходзіць нічога лепшага, як выкарыстоўваючы свае службовыя паўнамоцтвы, арганізаваць складанне дакументаў у адпаведнасці з якімі, у штаце раённай жыллёва-камунальнай гаспадаркі няма спецыяліста па пячным ацяпленні, хаця ён якраз і быў. Больш таго, Дзяніс Фесюк дамаўляецца, каб той пячнік уладкаваўся па сумяшчальніцтве ў “ПажМантажСэрвіс”. І, зразумела, пасля падачы неабходных дакументаў у райвыканкам прымаецца рашэнне аб перадачы заказаў па рамонце і замене пячнога абсталявання згаданай арганізацыі — рабіць жа некаму трэба.  Такім чынам за перыяд з 25 красавіка па 30 лістапада 2012 года за выкананыя работы ў якасці аплаты ў “ПажМантажСэрвіс” пералічана звыш 63 мільёнаў недэнамінаваных рублёў бюджэтных сродкаў.

І такіх прыкладаў злоўжывання  службовымі паўнамоцтвамі шмат. Да Дзяніса Фесюка, як да адказнай асобы райаддзела па надзвычайных сітуацыях, звярталіся прадстаўнікі разнастайных арганізацый з пытаннямі аказання неабходных паслуг і ён прапанаваў заключаць дагаворы не з РАНС, а менавіта з “ПажМантажСэрвіс”. Больш таго, падначаленыя Дзяніса Фесюка афіцыйна працавалі без аплаты ў свой рабочы час ці пасля яго. Не грэбаваў Дзяніс Фесюк і іншымі спосабамі выкарыстання сваіх службовых паўнамоцтваў у карыслівых мэтах. Так, бясплатна прыцягваў тэхніку і рабочых прадпрыемстваў раёна для выканання неабходных работ у інтарэсах “ПажМантажСэрвіс”, матывуючы тым, што гэта неабходна райаддзелу па надзвычайных сітуацыях. Зразумела, што кіраўнікі, уведзеныя ў зман, не адмаўлялі службовай асобе. Па сутнасці, супрацьпраўныя дзеянні Дзяніса Фесюка датычацца кіраўніцтва больш дзясятка арганізацый і прадпрыемстваў Ганцаўшчыны.

На судзе Дзяніс Фесюк прызнаны вінаватым у здзяйсненні злачынстваў па артыкуле 429, частцы 2 артыкула 424, частцы 2 артыкула 426 КК РБ і асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі з накладаннем штрафу ў 350 базавых велічынь. Акрамя гэтага, яму забаронена на працягу 5 гадоў займаць пасады арганізацыйна-распарадчага і адміністрацыйна-гаспадарчага характару. Такім чынам, калі не будзе змяненняў, Дзяніс Фесюк можа разлічваць выйсці на волю па ўмоўна-датэрміновым вызваленні пасля адбыцця адной паловы вызначанага тэрміну.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.

Разам з гэтым, улічваючы цяжкасць здзейсненых злачынстваў пракуратура раёна разглядае пытанне аб прынясенні пратэсту на прыгавор суда ў сувязі з яго мяккасцю. Занадта гуманны падыход да злачынцаў, якія сваёй дзейнасцю наносяць шкоду дзяржаўным інтарэсам і яшчэ маюць ад гэтага істотную грашовую выгаду, можа прывесці да небяспечнай тэндэнцыі.

На службе бізнэсу

К списку новостей

Полезные ссылки