Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // РОЧС

Ганцавічы. Бяспечнае дзяцінства

20/08/2025 15:37

 

У рамках акцыі "Бяспечныя канікулы" інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Ларыса Хоміч правяла навучальнае прафілактычнае мерапрыемства з выхаванцамі ДУА "Дзіцячы сад аг.Кукава".



Работнік МНС у гульнявой форме нагадала дзецям правілы бяспекі ў побыце, грамадскіх будынках, на прыродзе і на вадаёмах.





Асаблівая ўвага рабят была нададзена правілам паводзін на вадаёмах. Ларыса Леанідаўна заклікала не купацца ў незнаёмых месцах і месцах, забароненых для купання, нагадала, што заплываць за буйкі забаронена і небяспечна.

МНС нагадвае:

- не пакідайце без нагляду дзяцей адных дома;

- не адпускайце дзяцей самастойна на вадаёмы і ў лес;

- вывучыце з імі тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112;

- навучыце дзяцей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.

 

 

 

К списку новостей

Полезные ссылки