У рамках
рэспубліканскай акцыі "Бяспечныя канікулы", работнікамі Ганцавіцкага
раённага аддзела па надзвычайнымсітуацыям была
арганізавана экскурсія для навучэнцаў ДУА "Ганцавіцкая сярэдняя школа імя
А.П.Брынскага", ДУА "Любашаўская
пачатковая школа".
Рабятам
была прадэманстравана пажарная аварыйна-выратавальная тэхніка і абсталяванне.
Дзеці з задавальненнем прымяралі на сабе вобраз пажарнага, знаёмячыся з
тэхнікай, баявым адзеннем і побытам ратавальнікаў.
Затым,
інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ларыса Хоміч,
нагадала дзецям аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі і правілаў
бяспечных паводзін дома, на вуліцы і на вадаёмах. Замацавалі атрыманыя веды ў
сферы бяспекі жыццядзейнасці ў віктарыне-апытанні.
За мінулы
перыяд 2025 года на тэрыторыі Ганцавіцкага раёна здарылася 13 пажараў, загінуў
1 чалавек.
МНС
нагадвае:
- не
пакідайце без нагляду дзяцей адных дома;
- не
адпускайце дзяцей самастойна на вадаёмы і ў лес;
- вывучыце
з імі тэлефонныя нумары службы выратавання 101 і 112;
- навучыце
дзяцей правільным дзеянням у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.