Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Публикации в СМИ

Жорстка, але справядліва

16/02/2017 09:22

За набыццё, захоўванне, перавозку і збыт наркотыкаў гараджанін Мікалай Чыжык асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй аўтамабіля.

За гэтае злачынства і на той жа тэрмін пазбаўлення волі Мікалай Чыжык быў асуджаны яшчэ 3 верасня 2015 года, але Брэсцкім абласным судом яго справа была накіравана на новы разгляд. Прычынай гэтаму сталі працэсуальныя парушэнні. Між іншым, яны, па меркаванні дзяржаўнага абвінаваўцы, ніякім чынам не маглі ўплываць на сэнс здзейсненага злачынства. Што, у прынцыпе, і пацвердзіла новае рашэнне суда. Чыжык, як і ў мінулы раз, прызнаны вінаватым па ўсіх пунктах. У дадатак, у яго павінен быць канфіскаваны аўтамабіль, у якім і здзяйснялася злачынства.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана.

Гэтая справа, якая працягваецца ўжо больш чым год пасля вынясення прыгавору, вельмі павучальная. І размова ідзе не аб бязлітасным законе і бяздушных чыноўніках, як гэта хочуць прадставіць зацікаўленыя асобы, а якраз аб рабоце адваката, які выкарыстоўвае ўсе магчымасці для адстойвання інтарэсаў свайго кліента. Так і павінна быць.

У той жа час нельга не згадаць, што праблемы з наркотыкамі ў сям’і Чыжыкаў узнікалі і раней. Малодшы брат Мікалая ў свой час быў асуджаны за захоўванне псіхатропаў і атрымаў два гады пазбаўлення волі ўмоўна. Мяккасць прыгавору сведчыць аб гуманных адносінах да спажыўцоў наркотыкаў. А вось у гісторыі з самім Мікалаем размова ідзе ўжо аб распаўсюджванні, а, значыць, аб лёсе і жыцці іншых людзей. Таму і пакаранне адпаведнае. Увогуле, калі гавораць, што наркаманія — гэта хвароба, варта памятаць, што любое захворванне неабходна лячыць, а некаторыя з іх — кардынальнымі мерамі.

Жорстка, але справядліва

К списку новостей

Полезные ссылки