Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Публикации в СМИ

Аснова спакою

16/02/2017 09:22

Наглядная дзейнасць пракуратуры накіравана на абарону інтарэсаў дзяржавы і законных правоў грамадзян краіны. У гэтай рабоце вялікую ролю адыгрывае прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў, а таксама ўхіленне прычын і ўмоў, якія прыводзяць да парушэння заканадаўства.

На Ганцаўшчыне мэтанакіраваная прафілактычная работа органаў ўлады і ўсіх зацікаўленых службаў дае свой плён. За мінулы год на тэрыторыі раёна адзначаецца зніжэнне зарэгістраваных злачынстваў на 8,1 працэнта ў параўнанні з 2015 годам. Дарэчы, такая сітуацыя назіраецца і ў цэлым па Брэсцкай вобласці. Прычым, раскрыццё злачынстваў дасягнула ўзроўню амаль 75 працэнтаў, што вышэй абласнога паказчыка.

Але ў той жа час варта адзначыць і праблемныя пытанні. У 2016 годзе павялічылася колькасць злачынстваў, здзейсненых раней судзімымі асобамі. Крымінальна-выканаўчай інспекцыяй РАУС дапушчаны шматлікія пралікі ў рабоце, а менавіта, не быў наладжаны дзейсны кантроль за такой катэгорыяй грамадзян, а таксама не прымаліся ў дачыненні да іх своечасовыя  прэвентыўныя меры. Таксама вырасла колькасць зарэгістраваных злачынстваў, здзейсненых асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, што адлюстроўвае збоі ў прафілактычнай рабоце з асобамі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Прывяду толькі адзін яскравы прыклад. Летась у горадзе адбылося цяжкае злачынства — забойства. Як ахвяра, так і забойца злоўжывалі алкаголем, стаялі на ўліку ў райаддзеле ўнутраных спраў. Злачынца таксама — на ўліку ў наркалагічным кабінеце УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”. Разам з гэтым, па сутнасці, ніякай прафілактычнай работы з імі не вялося.

Варта адзначыць і пэўныя ўпушчэнні ў прафілактычнай рабоце пунктаў аховы правапарадку і прафілактыкі. Той жа савет ПАПП Любашаўскага сельсавета абмяжоўваўся фіктыўнымі справаздачамі і не прапісваў у сваіх рашэннях канкрэтных задач, якія неабходна вырашаць.

Ёсць шэраг пытанняў і да аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС. Яго супрацоўнікі значна аслабілі работу па адміністрацыйнай практыцы і выяўленні парушальнікаў дарожнага руху.

Акцэнт варта зрабіць і на рабоце па супрацьдзеянні карупцыі. Тут ёсць прабелы па рабоце ў гэтым накірунку сярод сельскагаспадарчых арганізацый, дзе даволі высокая рызыка карупцыйных праяў у адпаведнай дзейнасці. І далёка па прыклады хадзіць не трэба. Як вядома, беспакаранасць прыводзіць да здзяйснення  супрацьпраўных дзеянняў у далейшым. Той жа былы дырэктар ААТ “Хатынічы” ў свой час, займаючы пасаду кіраўніка, быў асуджаны за службовы падлог, потым прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення паўторна на працягу года і, пазбаўлены вадзіцельскіх правоў, працягваў усё роўна ездзіць на машыне. Відавочна, што яго звальненне па дыскрыдытуючых абставінах згодна Дэкрэта № 5 стала запозненым. Як выклікае абурэнне і спроба аднаго з кіраўнікоў сельгасарганізацый уладкаваць да сябе на прадпрыемства былога дырэктара ААТ “Крышылавічы”, які таксама быў звольнены згодна Дэкрэта № 5.

З мэтай ухілення выяўленых парушэнняў, у снежні 2016 года праведзена каардынацыйная нарада, на якой дадзены канкрэтныя даручэнні па выпраўленні сітуацыі.

Варта адзначыць, што значную ролю ў арганізацыі нагляднай практыкі пракуратуры адыгрывае работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб. Усяго пракурорскімі работнікамі раёна летась прынята па разнастайных пытаннях 178 грамадзян і прадстаўнікоў суб’ектаў гаспадарання. У ходзе прыёмаў ім тлумачыліся адпаведныя патрабаванні заканадаўства і парадак вырашэння ўзнятых імі пытанняў. У шэрагу выпадкаў прымаліся пісьмовыя звароты, па якіх узнікала неабходнасць у правядзенні дадатковых праверачных мерапрыемстваў. Дарэчы, значная частка скаргаў прыпадае на дзеянні супрацоўнікаў РАУС, хаця трэба канстатаваць, што іх колькасць хаця і павялічылася ў параўнанні з мінулымі гадамі, але абгрунтаваных — адзінкі.

Таксама праводзяцца праверкі па захаванні заканадаўства па зваротах грамадзян ва ўстановах і арганізацыях раёна. Тут хапае пытанняў  да адміністрацыі УАЗ “Ганцавіцкая ЦРБ”, дзе ёсць выпадкі парушэння тэрмінаў разгляду зваротаў і непрыняцця мер па разглядзе ўсіх узнятых пытанняў.  Ёсць прэтэнзіі ў гэтым плане і да дырэктара КУП “УКБ Ганцавіцкага раёна”.

Па ўсіх выяўленых  парушэннях прыняты меры рэагавання, а таксама дадзены даручэнні аб іх ухіленні, недапушчэнні ў далейшым.

У 2017 годзе спаўняецца 95 гадоў з моманту стварэння органаў пракуратуры Беларусі. І работнікамі пракуратуры раёна праводзіцца работа па ўвекавечанні нашай гісторыі. Да юбілейнай даты будуць прымеркаваны і святочныя мерапрыемствы.

Аснова спакою

К списку новостей

Полезные ссылки