Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

У Ганцавічах адбыўся міжрэгіянальны семінар бібліятэкараў

15/11/2023 14:39



Пазнаёміць чытачоў з гісторыяй роднага краю, выхаваць пачуццё гонару за слаўнае мінулае землякоў, з павагай і пашанай ставіцца да сваіх каранёў, культуры, традыцый – гэта тое, што чырвонай ніткай праходзіць праз дзейнасць бібліятэк у арганізацыі краязнаўчай работы. Здабыткі ў гэтым накірунку ганцавіцкіх бібліятэкараў такія, што ёсць чым пахваліцца не тое, што сваім калегам-бібліятэкарам, але і на ўсю рэспубліку.

– Размовы пра сумесны семінар з супрацоўнікамі Ляхавіцкай і Баранавіцкай раённай цэнтралізаваных бібліятэчных сістэм планавалі даўно, ды ўсё ніяк не атрымлівалася: то да «Дажынак» рыхтаваліся, то выпрабаванне сур’ёзнымі праверкамі праходзілі,  – прыязна ўсміхаецца гаспадыня Ганцавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Васіля Фёдаравіча Праскурава Ала Хваль.–  І вось, як кажуць, збылося! Мяркую, абмен вопытам, размова пра новыя краязнаўчыя праекты, у тым ліку з выкарыстаннем новых  тэхналогій, абмеркаванне планаў на перспектыву дадуць свае вынікі. Нездарма ж, кажуць: «Жыць у суседах, быць у бяседах».


Пачатак краязнаўчага семінару бібліятэкары з трох раёнаў распачалі ў дзіцячай бібліятэцы. Пад вялікім уражаннем былі госці ад кніжных выстаў, цёплага, па-хатняму ўтульнага інтэр’еру чытальнай залы, абанемента, «Пакоя з матчынай душой», выступлення лялечнага тэатра «Усмешка», ветлівых, усмешлівых і па-добраму настроеных – а ў дзіцячай бібліятэцы без гэтага ніяк – бібліятэкараў. Тут жа адбылася пленарная частка мерапрыемства. У прывітальным слове загадчык сектара культуры райвыканкама Вольга Быковіч хораша і шчыра гаварыла пра сваіх надзейных саратнікаў-бібліятэкараў, асабістыя адносіны да чытання і бібліятэкі ў цэлым. Прадоўжыла Вольгу Уладзіміраўну дырэктар бібліятэкі Ала Хваль. Ала Уладзіміраўна гаварыла аб сваіх шляхах-дарогах у прафесію, як некалі сама ў сельскай бібліятэцы з вялікай ахвотай займалася краязнаўчай работай, расказала аб тым, якія зараз вынікі маюць ганцавіцкія бібліятэкары ў краязнаўчай рабоце.


Далей – больш. Выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, праз шматлікія слайды, відэасюжэты, удзельнікі семінара дзяліліся сваімі напрацоўкамі, вопытам, які варты таго, каб узяць на ўзбраенне. Напрыклад, ляхавіцкія бібліятэкары расказалі аб тым, як апошнім часам вядуць  работу па стварэнні электронных рэсурсаў, баранавіцкія – праводзяць знакамітыя «Навамышскія чытанні», ганцавіцкія – ствараюць віртуальны музей, рэалізуюць шматлікія краязнаўчыя праекты, праводзяць бібліятэчныя мерапрыемствы на карысць бібліятэкі і яе наведвальнікаў.

Пабывалі ўдзельнікі семінара ў Хатыніцкай і Раздзялавіцкай сельскіх бібліятэках, дзе на працягу многіх гадоў збіраюцца, беражліва захоўваюцца і папулярызуюцца краязнаўчыя матэрыялы. Вядома ж, нікога не пакінула раўнадушнымі творчая сустрэча з унікальным фальклорным гуртом «Завіца» і так званым калектывам-спадарожнікам «Раўчукі».

–  Вядома ж, падчас сустрэчы мы не вынаходзілі ровар, не прыдумвалі і не расказвалі пра тое, што не пасуецца з паняццем «рэальнасць», – заўважыла напрыканцы мерапрыемства дырэктар Баранавіцкай цэнтралізаванай раённай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Лайша. – Мы гаварылі аб важным і актуальным, усім тым, што садзейнічае, як бы моцна гэта не гучала, выхаванню сапраўднага беларуса. Згадзіцеся, пакуль захоўваем мінулае, цікавімся ім, у нашым грамадстве не перарвецца сувязь пакаленняў.  

Савецкае Палессе


 

К списку новостей

Полезные ссылки