Ганцевичский районный исполнительный комитет

Ганцевичский районный исполнительный комитет
burger
Главная // Новости

Вітаем лепшых аграрыяў першага рэгіёна на Ганцаўшчыне!

09/09/2023 08:00

 

Паважаныя жыхары і госці Ганцавіцкага раёна,

хлебаробы Брэстчыны!

 

Мы рады вітаць вас на абласным фестывалі-кірмашы працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2023», які заўсёды ўспрымаецца з пачуццём асаблівага гонару і павагі да самай ганаровай прафесіі – прафесіі хлебароба. Няпроста даецца хлеб. Вырасціць і ўбраць ураджай, зберагчы кожнае зярнятка – над гэтым з года ў год працуюць земляробы.

Ганцаўшчына – самабытны край, са сваёй унікальнай культурай і прыродай. Тут жывуць таленавітыя людзі з асаблівым стаўленнем да справы, да сваёй малой радзімы. Мы ўпэўненыя, шматлікія госці свята адчуюць гэтую асаблівую мясцовую атмасферу. Амаль цэлы год Ганцавічы рыхтаваліся да гэтага дня: адрамантаваны вуліцы, дарогі, мадэрнізавана схема электрасетак, абноўлены ўсе сацыяльна значныя аб'екты...

Вядома, зроблена шмат для Ганцаўшчыны, аднак яшчэ большая праца ў гэтыя летнія месяцы кіпела ў палях. У перыяд уборачнай кампаніі ўсе намаганні былі накіраваны на тое, каб як мага хутчэй і якасней сабраць ураджай з палёў.

Завяршэнне чарговай уборачнай кампаніі для жыхароў нашага раёна, як і для ўсіх беларусаў, гэта вельмі значнае свята. Аграрыі Ганцаўшчыны якраз з кагорты тых, хто, нават нягледзячы на абставіны, прыкладаюць максімум намаганняў для таго, каб прыбраць усё, што вырасла на палях. І сёння можна з упэўненасцю сказаць, што нашы хлебаробы справіліся са сваёй задачай і ўсе мы будзем з хлебам!

За ўсімі лічбамі і дасягненнямі заўсёды стаіць чалавек – працаўнік, хлебароб. Гарачая пара на ўборцы змянілася асенне-палявымі работамі.

Наш раён прымае і ўшаноўвае лепшых працаўнікоў першага рэгіёна – герояў жніва. Мы рыхтаваліся да свята, у Ганцавічах працавалі практычна ўсе прадпрыемствы і арганізацыі раёна. Усім ім сёння выказваем словы шчырай удзячнасці. Асобныя словы падзякі кіраўніцтву Брэсцкай вобласці, у асобе губернатара Шулейка Юрыя Вітольдавіча, за аказаны давер і прадстаўленую магчымасць праводзіць свята менавіта ў нас. Упэўнены, абласны фестываль-кірмаш «Дажынкі-2023» у Ганцавічах стане значнай падзеяй у жыцці кожнага яго ўдзельніка.

Дарагія хлебаробы! Няхай родная зямля радуе, няхай расце дабрабыт працаўнікоў вёскі, і ганаровая праца хлебароба будзе ацэнена па заслугах. Жадаем усім вам поспехаў у вашай высакароднай і стваральнай працы! Здароўя, дастатку, міру, шчасця вам і вашым сем'ям!

Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт

Ганцавіцкі раённы Савет дэпутатаў

 

К списку новостей

Полезные ссылки